12 кастрычніка ў рамках другога дня рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі "Марафон адзінства" ў Маладзечне на чыгуначным вакзале адбылася "Знакавая сустрэча". Сустрэча атрымалася літаральна касмічнай - у Маладзечна прыехаді касманаўт, Герой Беларусі Марына Васілеўская і
касманаўт, ураджэнец Беларусі, Герой Расіі Алег Навіцкі. Таксама
на "Знакавай сустрэчы" ў Маладзечне прысутнічалі дэпутат Палаты
прадстаўнікоў, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін і
папулярны радыёвядучы Вадзім Шэпет.
На здымку: у час сустрэчы.