Беларусь удзяляе значную ўвагу пытанням развіцця адытыўных тэхналогій і
іх укаранення ў розных галінах эканомікі. Аб гэтым заявіў намеснік
прэм'ер-міністра Беларусі Віктар Каранкевіч у час VI Лідар-форуму
"Адытыўныя тэхналогіі - рэальнасць тэхналагічнага лідарства", які
праходзіць у гэтыя дні ў Маскве. Ён звярнуўся з прывітальным словам да
ўдзельнікаў форуму са студыі ў Мінску.
На здымку: у час форуму.