Клапаціцца аб людзях, якія перамаглі ў Вялікай Айчыннай вайне, аб тых, хто вярнуў свабоду і права жыць на роднай зямлі, - наш маральны абавязак. Такім меркаваннем з журналістамі ў час святочнага чаяпіцця з ветэранамі, блакаднікамі Ленінграда, малалетнімі вязнямі фашысцкіх канцлагераў і працаўнікамі тылу ў Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Маскоўскага раёна сталіцы падзяліўся намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Каранік.
На здымку: намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Каранік у час уручэння медаля "80 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг." і матэрыяльнай дапамогі да Дня Перамогі Вользе Маскалевіч.
