Сцяг Чацвер, 30 красавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
20:07 28 красавіка 2026

Канцэрт-рэквіем "Кожны трэці" прайшоў у Казані

Канцэрт-рэквіем "Кожны трэці" прайшоў у Казані  "Кожны трэці" - гэта страшная арыфметыка страт Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Напярэдадні Дня Перамогі гэта жахлівая лічба ажыла ў Казані Рэспублікі Татарстан. На сцэне "Казань Экспа" адбыўся канцэрт-рэквіем, які стаў данінай памяці агульнаму подзвігу савецкага народа. Ва ўнісон з музыкай загучалі сапраўдныя галасы вайны - цераз пісьмы-трохкутнікі і архіўныя здымкі ўнікальнай выставы БЕЛТА "Лёсы, складзеныя ў трохкутнік", якая прадставіла лёсы герояў, звязаўшых Беларусь і Татарстан. На канцэрце прагучалі як вядомыя савецкія песні пра вайну і Перамогу, так і сучасныя кампазіцыі на ваенную тэму.

На здымку: у час канцэрта-рэквіема
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі