Каля манумента "Брама памяці" ў Трасцянцы прайшоў мітынг-рэквіем, прымеркаваны да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Кветкі да манумента ўсклалі мінчане - былыя малалетнія вязні канцлагераў, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, кіраўніцтва Мінгарвыканкама, кіраўнікі праваахоўных органаў Мінска, кіраўніцтва адміністрацый раёнаў сталіцы і моладзь.На здымку: у час мітынгу-рэквіема.
