Мы павінны памятаць і шанаваць усіх, хто прымаў удзел у вызваленні
Беларусі, заявіла журналістам старшыня Савета Рэспублікі Наталля
Качанава ў час адкрыцця экспазіцыі "Адзінства народаў - залог Вялікай
Перамогі". Экспазіцыя разгарнулася ў
холе першага паверха Савета Рэспублікі. Яна складаецца з 16 планшэтаў і
расказвае аб подзвігах людзей розных нацыянальнасцей, якія вызвалялі
Беларусь, аб гераізме і майстэрстве партызан і падпольшчыкаў Беларусі.
На здымку: старшыня Савета Рэспублікі Наталля
Качанава.
