Напярэдадні 8 Сакавіка валанцёры і супрацоўнікі Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа наведалі мінчанку Ганну Грамыка, каб павіншаваць яе са 107-годдзем. Для яе гэты дзень асаблівы ўдвая - нарадзілася яна менавіта ў Дзень жанчын. Віншаванні і цёплыя словы гучалі не толькі ў гонар свята, але і ў знак павагі да жыццёвага шляху гэтай цудоўнай жанчыны. Супрацоўнікі Чырвонага Крыжа не толькі павіншавалі імянінніцу, але і запісалі яе ўспаміны ў "Кнігу міласэрнасці" - зборнік сведчанняў ветэранаў аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны.На здымку: у час віншавання 107-гадовай мінчанкі Ганны Грамыка.
