На выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад маладых выбаршчыкаў чакаюць усвядомленага і адказнага выбару. Такім меркаваннем 21 студзеня падзялілася заслужаны юрыст Беларусі, старшыня ЦВК у 1996-2021 гадах Лідзія Ярмошына ў час сустрэчы з упершыню галасуючымі ў Магілёве. На мерапрыемстве ў Беларуска-Расійскім універсітэце сабраліся 300 юных удзельнікаў цяперашняй электаральнай кампаніі.На фота: у час сустрэчы.
