СНД фарміруе дзейсныя механізмы забеспячэння калектыўнай бяспекі. Гэта
адзначыў міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін у сваім прывітальным
слове на пасяджэнні Камітэта начальнікаў штабоў узброеных сіл дзяржаў -
удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў. У мерапрыемстве прымаюць удзел кіраўнікі ваенных ведамстваў Беларусі,
Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана,
а таксама Сакратарыята Савета міністраў абароны дзяржаў - удзельніц СНД
і прадстаўнікі Выканаўчага камітэта СНД.
На здымку: у час пасяджэння.
