У сталіцы праходзяць памятныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 26-й
гадавіны трагедыі ў падземным пераходзе на Нямізе, у выніку якой 30 мая
1999 года загінулі 53 чалавекі. Ад Святадухаўскага кафедральнага сабора вернікі прайшлі хрэсным ходам да месца трагедыі
каля станцыі метро "Няміга", дзе ўсклалі кветкі на прыступкі перахода.
Там жа была адслужана памінальная літыя.
На здымку: у час памінальнага мерапрыемства.
