Сцяг Серада, 25 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
10:26 25 лютага 2026

Фізкультурна-аздараўленчы комплекс будуецца ў Петрыкаве

Фізкультурна-аздараўленчы комплекс будуецца ў Петрыкаве У Петрыкаве актыўнымі тэмпамі вядзецца будаўніцтва новага шматфункцыянальнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу агульнай плошчай каля 7500 кв.м. Комплекс аб'яднае розныя спартыўныя зоны: універсальная зала для гульнявых відаў спорту, трэнажорная зала, зала барацьбы і бокса, універсальная гімнастычная зала, басейны для аздараўленчага плавання і навучання плаванню дзяцей. Будзе прадугледжана магчымасць правядзення заняткаў для фізічна аслабленых асоб, уключаючы інвалідаў-калясачнікаў, у басейне, а таксама забяспечаны ўмовы для безбар'ернага доступу ва ўсе спартыўныя зоны комплексу. Спартыўны аб'ект будзе размяшчацца на ўездзе ў горад у мікрараёне Паўночны-2, насупраць жылой забудовы, і стане важным аб'ектам сацыяльнай інфраструктуры раёна.

На здымку: у час будаўніцтва новага фізкультурна-аздараўленчага комплексу.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі