1 лістапада ў Паставах адкрылі другі дзіцячы дом сямейнага тыпу. Ва ўрачыстай цырымоніі прыняў удзел старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка. Дзіцячы дом разлічаны для пражывання дзесяці дзяцей, уключаючы дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Бацькамі-выхавальнікамі дзіцячага дома сямейнага тыпу стала сям'я Пупкевіч.
На здымку: у час адкрыцця дзіцячага дома сямейнага тыпу.