У аздараўленчым лагеры "Салют" Брэста адкрылі два новыя карпусы. Усяго плануецца будаўніцтва сямі жылых домікаў. Тры ўжо ўвялі ў эксплуатацыю, адкрыццё двух з якіх адбылося 10 чэрвеня. У прасторных карпусах знаходзяцца пакоі для дзяцей, для выхавальніка, пакоі для адпачынку і гульняў. У бягучым годзе ў лагеры плануюць аздаравіць 1342 школьнікі. У цэлым у Брэсце гэтым летам маюць намер аздаравіць у дзіцячых лагерах рознага профілю больш за 12,5 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак.На здымку: у дзіцячым аздараўленчым лагеры "Салют".
