У гонар юбілейнай даты - 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне - з ААТ "Мінаблаграсэрвіс" 8 мая адправіліся новыя камбайны. Тэхнічны парк сельгаспрадпрыемстваў Мінскай вобласці абнавіўся на 80 адзінак энерганасычанай тэхнікі. Прайшла ўрачыстая цырымонія перадачы ключоў ад новых камбайнаў працаўнікам палёў. Новая тэхніка паступіць ва ўсе раёны Мінскай вобласці. На здымку: у час мерапрыемства.
