Сцяг Субота, 6 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
15:33 01 красавіка 2025

Дэпутаты аблсавета зацвердзілі Караева на пасадзе старшыні Гродзенскага аблвыканкама

Дэпутаты аблсавета зацвердзілі Караева на пасадзе старшыні Гродзенскага аблвыканкама На пазачарговай сесіі Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 29-га склікання народныя выбраннікі зацвердзілі Юрыя Караева на пасадзе старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Юрыя Караева старшынёй Гродзенскага аблвыканкама 31 сакавіка. У ходзе сесіі Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў актыву рэгіёна яго новага кіраўніка прадставіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Крутой. У рабоце сесіі прыняў удзел намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Каранік, які раней кіраваў Гродзенскай вобласцю.

На здымку: у час пасяджэння.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі