У Мінскім аблвыканкаме адбылося пасяджэнне 17-й пазачарговай абласной сесіі Савета дэпутатаў 27-га склікання, на якім зацвердзілі на пасадзе старшыні Мінскага аблвыканкама Аляксея Кушнарэнку. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Аляксея Кушнарэнку
старшынёй Мінскага абласнога выканаўчага камітэта 31 сакавіка. У ходзе
сесіі Мінскага абласнога Савета дэпутатаў актыву вобласці яго новага
кіраўніка прадставіў прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Аляксандр
Турчын, які да нядаўняга часу кіраваў цэнтральным рэгіёнам.
На здымку: у час пасяджэння.
