Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын у час афіцыйнага візіту ў Азербайджан усклаў вянкі да знакавых манументаў у Баку. Аляксандр Турчын наведаў Алею ганаровага пахавання, якая размешчана ў цэнтрай частцы Баку. Тут пахаваны вядомыя грамадска-палітычныя дзеячы Азербайджана. Традыцыйна ўсе замежныя дэлегацыі, якія прыбываюць з візітам у Азербайджан, наведваюць гэту алею. Беларускі прэм'ер усклаў вянкі да магілы Гейдара Аліева - агульнанацыянальнага лідара і бацькі дзеючага прэзідэнта Азербайджана, і кветкі да магілы яго жонкі Зарыфы Аліевай. Яшчэ адным знакавым аб'ектам у праграме прэм'ера Беларусі стала наведванне Парка Перамогі, створанага на сталічным праспекце 8 Лістапада, каля ўвахода ў які ўстаноўлены мемарыяльны помнік, што адлюстроўвае 8 Лістапада - Дзень Перамогі і непарушнае адзінства. Да гэтага манумента Аляксандр Турчын таксама ўсклаў вянок, аддаўшы даніну павагі азербайджанскаму народу.На здымку: прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын у час цырымоніі ўскладання вянка да магілы Гейдара Аліева.
