Служба "адно акно" застаецца запатрабаванай у насельніцтва, але будучыня - за лічбавізацыяй. Такое меркаванне выказала намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вольга Чупрыс у час рабочай паездкі ў Клецкі і Нясвіжскі раёны Мінскай вобласці. Асноўная ўвага была ўдзелена арганізацыі работы службы "адно акно" і пытанням далейшага ўдасканалення прадастаўлення адміністрацыйных паслуг насельніцтву. Вольга Чупрыс таксама азнаёмілася з дзейнасцю натарыяльнай канторы і юрыдычнай кансультацыі Клецкага раёна, натарыяльнай канторы ў Нясвіжскім раёне.На здымку: у час азнаямлення з арганізацыяй работы службы "адно акно" Нясвіжскага раёна.
