22 снежня Беларускі саюз жанчын традыцыйна далучыўся да рэспубліканскай акцыі "Нашы дзеці" і павіншаваў у мінскім планетарыі дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў або трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю. Іх сустрэла яркая праграма ад Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі з песнямі, танцамі і віншаваннем ад Дзеда Мароза і Снягурачкі. Пасля хлопчыкаў і дзяўчынак чакаў спектакль "Шчаўкунок" у камерным драматычным тэатры ў Доме літаратараў.
На здымку: у час спектакля.