Новы мурал, які атрымаў назву "Будучыня Беларусі ў тваіх руках",
упрыгожыў жылы дом на вуліцы Вялікі Гасцінец у Маладзечне. Размешчаны ён
у новым мікрараёне горада, дзе пражывае шмат маладых сем'яў, у тым ліку
самая шматдзетная ў Маладзечне сям'я Ткачэнкаў, дзе выхоўваецца 12
дзяцей.
На здымку: у час адкрыцця мурала.