Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 лістапада падпісаў пісьмо ў
адрас Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна аб гатоўнасці краіны
падключыцца да БРІКС у якасці партнёра. Міністр замежных спраў Максім
Рыжанкоў у час сустрэчы з паслом Расіі Барысам Грызловым перадаў
дакумент расійскаму дыпламату.
На здымку: Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Барыс Грызлоў і міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў.