Абноўлены басейн пачаў работу 7 верасня ў Гродзенскім абласным палацы творчасці дзяцей і моладзі. Басейн некалькі гадоў таму быў закрыты на рэканструкцыю. Сродкі на капітальны рамонт - больш за Br3 млн - былі накіраваны з абласной інвестыцыйнай праграмы. Капітальна адрамантаваны вялікая і малая чашы басейна, цалкам заменена ачышчальнае абсталяванне, абноўлены раздзявалкі, трэнерскія, бытавыя памяшканні. У час капітальнага рамонту таксама абнавілі спартыўную залу для заняткаў гімнастыкай, дзюдо, барацьбой і іншымі негульнявымі відамі спорту.
На здымку: у новым басейне.
