Банкноту Br80 і памятныя манеты "80 год Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне" прэзентавалі ў Мінску. Прэзентацыя адбылася ў зале Перамогі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У мерапрыемстве прыняў удзел старшыня праўлення Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка. Памятныя банкноты і манеты з'яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь. Таксама манеты перададуць у фонды музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.На здымку: банкнота Br80 і памятныя манеты "80 год Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне".
