Сцяг Субота, 6 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
14:04 30 мая 2025

Апошні званок прагучаў у адной з лепшых гімназій Гродна

Апошні званок прагучаў у адной з лепшых гімназій Гродна Урачыстая лінейка для вучняў 1-10-х класаў прайшла 30 мая ў гродзенскай гімназіі нумар 6 імя Ф.Э. Дзяржынскага. У 2024/2025 навучальным годзе ў гімназіі, якая ўваходзіць у тройку лепшых у абласным цэнтры, у 51 класе навучаліся 1294 хлопчыкі і дзяўчынкі. Ведамі з імі дзеляцца больш за сто педагогаў, 87 працэнтаў з якіх маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйную катэгорыю.

На здымку: у гродзенскай гімназіі нумар 6 імя Ф.Э. Дзяржынскага.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі