Антон Смольскі дапусціў на двух агнявых рубяжах адзін промах і ў выніку ўступіў пераможцу гонкі Эдуарду Латыпаву з Расіі 17,2 сек. Доўгі час рэзультат Смольскага быў на фінішы другім, аднак расіянін Данііл Серахвостаў пазней перамясціў Антона на трэцяе месца, апярэдзіўшы беларуса менш як на секунду.