Беларуская плыўчыха Аліна Змушко завяршыла выступленні на XXXIII летніх
Алімпійскіх гульнях у Парыжы. Дзённую праграму серады ў плавальным басейне адкрылі папярэднія
заплывы на дыстанцыі 200 м брасам, на старт якіх выйшлі 23 дзяўчыны.
Наша Аліна Змушко прыняла ўдзел у першым адборачным заплыве, дзе
фінішавала сёмай з рэзультатам 2 мін. 28,19 сек.
На здымку: беларуская плыўчыха Аліна Змушко.