Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
13:40 01 жніўня 2024

Алімпіяда-2024: плыўчыха Шкурдай прайшла ў паўфінал на дыстанцыі 200 м на спіне

Алімпіяда-2024: плыўчыха Шкурдай прайшла ў паўфінал на дыстанцыі 200 м на спіне
Беларуская плыўчыха Настасся Шкурдай прадаўжае выступленні на XXXIII летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы. Дзённую праграму чацвярга ў плавальным басейне адкрылі папярэднія заплывы на дыстанцыі 200 м на спіне ў дзяўчат. Менавіта ў гэтай дысцыпліне беларуска Настасся Шкурдай заваявала бронзу лютаўскага чэмпіянату свету ў Досе. Сёння брастаўчанка ўпэўнена прайшла кваліфікацыю ў паўфінал - у трэцім адборачным заплыве Шкурдай паказала час 2 мін. 09,64 сек., які ў агульнай табліцы аказаўся сёмым сярод 27 дзяўчат.

На здымку: беларуская плыўчыха Настасся Шкурдай.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі