Сцяг Панядзелак, 16 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
17:54 16 сакавіка 2026

Акцыя "Лес! Дабро! Парадак!" стартавала ў Беларусі

Акцыя "Лес! Дабро! Парадак!" стартавала ў Беларусі
У Беларусі 16 сакавіка стартавала рэспубліканская акцыя "Лес! Дабро! Парадак!". Першымі ў яе ўключыліся і падалі прыклад іншым работнікі апарату Міністэрства лясной гаспадаркі і арганізацый, якія ўваходзяць у яго сістэму. Старт ёй далі на тэрыторыі комплексу па вырошчванні пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай (ЗКС) у Івацэвіцкім доследным лясгасе. Там разам з работнікамі апарату Мінлясгаса працуюць прадстаўнікі рэспубліканскіх арганізацый - "Белдзяржпаляванне", "Беллесахова", рэдакцыя "Белорусская лесная газета". Яны займаюцца навядзеннем парадку, прыбіраннем парасткаў, сухой расліннасці пасля зімы, пабелкай. 

На здымку: у час акцыі.
ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі