Беларускі асілак Вячаслаў Харанека зноў устанавіў сусветны рэкорд у гіравым спорце. 23 лютага на фестывалі сілавых відаў спорту "Залаты мядзведзь" у Мінску Харанека левай рукой лежачы за 5 хвілін падняў гіру вагой 32 кг 125 разоў. Цяпер у актыве 63-гадовага Вячаслава Харанекі каля 190 рэкордаў у розных дысцыплінах гіравога спорту.На здымку: беларускі асілак Вячаслаў Харанека.
