Адкрыты чэмпіянат і першынство Гродзенскай вобласці па кікбоксінгу і тайландскім боксе праходзіць 4 красавіка ў Гродне. Спаборніцтвы аб'ядналі амаль 80 удзельнікаў ва ўзросце да 23 гадоў з Гродна і вобласці, Мінска, Брэсцкай і Мінскай абласцей. Такія спаборніцтвы для перспектыўных пачынаючых спартсменаў праводзяцца ў Гродне ўпершыню і прысвечаны 80-годдзю Перамогі. На здымку: у час спаборніцтваў.
