Як будавалася віцебская ратуша, як 100 гадоў таму яна пачала
ператварацца ў музей і як сёння выглядае адна з галоўных славутасцей
горада, расказалі гісторыкі і супрацоўнікі абласнога краязнаўчага музея ў
час круглага стала, прысвечанага знакавай даце. Гісторыя сучаснай ратушы пачынае адлік з 1775 года. У 1925 годзе, 100 гадоў таму, тут у асобных залах пачалі з'яўляцца
музейныя экспазіцыі, дзе выстаўляліся ў тым ліку знаходкі з раскопак
Замкавай гары. Цяпер ратуша - культурна-гістарычная каштоўнасць рэспублікі. У будынку
размешчаны абласны краязнаўчы музей. У ім налічваецца больш за 10
экспазіцыйных пляцовак. Штогод установа культуры праводзіць больш за 110
выстаў - гістарычных, сучасных, міжнародных, у тым ліку выязных. У
фондах музея захоўваецца больш за 300 тыс. экспанатаў.
На здымку: гарадская ратуша ў Віцебску.
