Сцяг Пятніца, 27 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
28 красавіка 2017, 12:23
Вольга Тарасевіч

Умовы падаткаабкладання прыбытку ў Беларусі аптымальныя

Вольга Тарасевіч
Начальнік упраўлення прамога падаткаабкладання галоўнага ўпраўлення метадалогіі падаткаабкладання арганізацый МПЗ

Умовы падаткаабкладання прыбытку ў Беларусі аптымальныя. Такое меркаванне выказала начальнік упраўлення прамога падаткаабкладання галоўнага ўпраўлення метадалогіі падаткаабкладання арганізацый Міністэрства па падатках і зборах Вольга Тарасевіч у час анлайн-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Паэтапная карэкціроўка падатковай сістэмы ў цэлым і падаткаабкладання прыбытку ў прыватнасці была накіравана на спрашчэнне і зняцце абмежаванняў, у сувязі з чым спосабы вызначэння падатковай базы з'яўляюцца аптымальнымі", - адзначыла яна.

Паводле слоў эксперта, стаўка падатку на прыбытак у Беларусі складае 18 працэнтаў і з'яўляецца адной з самых нізкіх сярод краін - партнёраў па ЕАЭС, пры гэтым адсутнічае нарміраванне расходаў і мінімальныя абмежаванні. Для параўнання: у Расіі яна складае 20 працэнтаў і дзейнічае нарміраванне расходаў, у Казахстане - 20 працэнтаў. "Таму бізнесу няма неабходнасці адшукваць розныя схемы, накіраваныя на мінімізацыю падатку на прыбытак", - лічыць Вольга Тарасевіч.

Паводле даных МПЗ, на працягу апошніх трох гадоў удзельная вага падатку на прыбытак у аб'ёме паступленняў, кантралюемых падатковымі органамі, захоўваецца на адным узроўні і ў 2016 годзе склала 11,3 працэнта (11,9 працэнта - у 2014-м).

"Стабільная дынаміка паступленняў сведчыць аб правільным курсе ўдасканалення падатковага заканадаўства", - падкрэсліла начальнік упраўлення МПЗ.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі