Сцяг Панядзелак, 16 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
18 лістапада 2016, 14:00

Справядлівае стаўленне да чалавека - паплавок устойлівасці дзяржавы

Абарона інтарэсаў чалавека павінна быць фундаментам дзяржавы і асновай дзейнасці кіраўнікоў усіх узроўняў. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў кандыдат філасофскіх навук дацэнт Мікалай Шчокін, каменціруючы сустрэчу Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі расійскіх СМІ.

"Як бы ні складвалася геапалітычная і эканамічная сітуацыя ў свеце, якім бы ні быў градус адносін з іншымі краінамі, для кожнай дзяржавы самым галоўным рэсурсам з'яўляюцца людзі. Гэта, вобразна кажучы, той паплавок, які надае ўстойлівасць краіне ва ўмовах глабальных пературбацый і звязаных з гэтым унутраных праблем. Менавіта ад людзей залежыць развіццё краіны, яе імідж. Таму так важна забяспечыць справядлівае стаўленне да чалавека на ўзроўні дзяржаўнай палітыкі і яе праваднікоў на ўсіх прыступках улады. На гэтым зрабіў акцэнт Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з расійскімі журналістамі, - сказаў Мікалай Шчокін. - Адчуваючы сваю абароненасць з боку дзяржавы і сваю значнасць для яе, чалавек будзе імкнуцца сваёй працай, розумам, сумленнем падтрымаць родную краіну, ён будзе сапраўдным патрыётам - не на словах, а на справе".

Паводле слоў эксперта, для кожнага чалавека - незалежна ад яго статусу - інтарэсы сваёй краіны і асабістыя інтарэсы павінны ўспрымацца ў адной плоскасці. "Каб гэты трэнд быў сфарміраваны ў грамадскай свядомасці, неабходны гарманічны здаровы баланс інтарэсаў. І гэта - задача нумар адзін для ўладнай вертыкалі, - лічыць Мікалай Шчокін. - Нейкія звышнамаганні тут не трэба - проста кожны чалавек на сваім месцы павінен сумленна і спакойна працаваць, не ўшчамляючы і не крыўдзячы тых, хто працуе і жыве побач".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі