Сцяг Субота, 6 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
23 кастрычніка 2017, 13:18
Георгій Атаманаў

Службы ЖКГ павінны ўзмацніць узаемадзеянне з самакіраваннямі дамоў, мікрараёнаў

Георгій Атаманаў
Старшыня пастаяннай камісіі Мінгарсавета мандатнай, па галоснасці, самакіраванні, правапарадку і міжнародных сувязях, намеснік старшыні Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане "Памяць", прадстаўнік КПБ

ЖКГ павінна больш цесна працаваць з камітэтамі грамадскага самакіравання мікрараёнаў, якія могуць стаць для камунальнікаў сапраўднай апорай. Такім меркаваннем з карэспандэнтам БЕЛТА падзяліўся дэпутат, старшыня пастаяннай камісіі Мінгарсавета мандатнай, па галоснасці, самакіраванні, правапарадку і міжнародных сувязях Георгій Атаманаў, каменціруючы вынікі рэспубліканскага семінара "Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны".

"Трэба будзіраваць тэму грамадскага самакіравання. Мінск стаў першым, дзе пачалі працаваць калегіянальныя органы тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання (КОТГС), цяпер гэту ініцыятыву падхопліваюць рэгіёны. У нас у горадзе 29 мікрараёнаў і 128 КОТГС. Гэта тая сіла, пра якую часам забываюць: старшыя дамоў і пад'ездаў, камітэты, таварыствы ўласнікаў, гаражныя кааператывы. Калі прыцягнуць грамадскае самакіраванне на месцах, калі б у кожным мікрараёне камунальнікі займаліся імі, то была б падтрымка і па рамонце, і па абслугоўванні, і па ўтрыманні пад'ездаў", - упэўнены Георгій Атаманаў.

На яго думку, большая ўвага службаў ЖКГ ад узроўню міністэрства да ЖЭУ абавязкова дасць рэзультат. Таму што ініцыятыва на месцах ёсць, трэба толькі наладзіць узаемадзеянне. "Паслугі трэба набліжаць да грамадзян, больш сустракацца з людзьмі, абапірацца на іх, чуць іх праблемы і прапановы, ставіць сябе на месца жыхароў таго ці іншага двара. Правільна сказаў Прэзідэнт: "Ты пажыві там, тады і дрэвы зносіць не будзеш". Такі павінен быць падыход", - дадаў дэпутат.

Практыка работы камітэтаў грамадскага самакіравання ў Мінску, штоквартальныя конкурсы на лепшае ўтрыманне двароў і пад'ездаў паказваюць, што людзі з большай ахвотай удзельнічаюць у добраўпарадкаванні свайго месца жыхарства, калі ўвасабляюць у жыццё ўласныя ідэі і рашэнні. З дапамогай КОТГС многія праблемныя пытанні здымаюцца хутчэй.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі