Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Машынабудаванне Беларусі
18 Кастрычнік, 18:52 Стужка навiн
Лукашэнка: ганаруся беларускай моладдзю
18 Кастрычнік, 15:49 Прэзідэнт
Усе навіны
Аляксандр Карлюкевіч

Рэкамендаваць добрыя кнігі нараўне з бібліятэкамі павінны і пісьменнікі

Меркаванні 21.03.2019 | 19:06
Аляксандр Карлюкевіч Аляксандр Карлюкевіч Міністр інфармацыі Беларусі

Рэкамендацыя добрых кніг для чытання справа не толькі бібліятэк, але і грамадскасці, у тым ліку публіцыстаў і пісьменнікаў. Такое меркаванне 21 сакавіка выказаў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч на сустрэчы ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я. Ф. Карскага, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі пісьменнікі, паэты, публіцысты, выдаўцы з Гродзенскага рэгіёна, калектыў бібліятэкі. У час дыялогу закраналася тэма папулярнасці кніг, іх рэкламавання.

"Лічу, што прапаганда той ці іншай кнігі, рэкамендацыя твора, напрыклад, як добрага інструменту для выхавання, справа не толькі і не столькі бібліятэкараў, колькі грамадскасці: ад педагогаў да пісьменнікаў і публіцыстаў. Чым больш будзе абмеркаванняў таго, што чытаюць, што варта прачытаць, чым больш будзе аўтарытэтных меркаванняў на гэту тэму, тым больш будуць да іх прыслухоўвацца", - адзначыў Аляксандр Карлюкевіч і дадаў, што таксама развіваецца кнігавыдавецкая сфера: у Беларусі ў мінулым годзе ўбачылі свет звыш 9,6 тыс. назваў кніг і брашур.

На сустрэчы былі разгледжаны і пытанні, звязаныя з дзейнасцю інфармацыйнай сферы. Увага таксама была ўдзелена Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі.

Версія для друку
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.