Сцяг Субота, 28 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
05 мая 2015, 17:50

Наталля Качанава: Да даты 9 Мая немагчыма ставіцца без хвалявання.

Да даты 9 Мая немагчыма ставіцца без хвалявання. Такое меркаванне выказала карэспандэнту БЕЛТА намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава.


"Я заўсёды з пачуццём вялікай радасці і хвалявання стаўлюся да гэтага дня - 9 Мая, Дня Перамогі. Тэма Вялікай Перамогі - знакавая, яна ўспрымаецца кожным беларусам і не пакідае нікога абыякавым", - сказала Наталля Качанава.


Віцэ-прэм'ер лічыць сваім абавязкам праводзіць сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, каб выказаць словы ўдзячнасці за неацэнны дар, які сёння маюць сучаснікі, - мірнае неба над галавой.


"Вельмі важна захаваць памяць пра тых людзей, якія прайшлі праз горан вайны, выжылі ў страшных умовах, і пра тых, хто не дажыў да светлага Дня Перамогі. Колькі б ні прайшло гадоў пасля цяжкіх, трагічных падзей, ніколі, на мой погляд, не зменіцца стаўленне беларусаў да той страшнай вайны", - лічыць Наталля Качанава.


Намеснік прэм'ер-міністра дадала, што расказы пра вайну сведак, відавочцаў набліжаюць кожнага чалавека да сапраўднага разумення каштоўнасці самага важнага дасягнення - міру. "Пачуўшы пра жахі, якія давялося перажыць блізкім, родным, знаёмым, суайчыннікам, пачынаеш па-іншаму ставіцца да страшэннай трагедыі XX стагоддзя і горача жадаць, каб такое ніколі не паўтарылася", - сказала яна.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі