Сцяг Субота, 28 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
29 кастрычніка 2013, 12:39

Ігар Бузоўскі: Студатрадаўскі рух у Беларусі - гэта выбудаваная сістэма работы з моладдзю

Студатрадаўскі рух у Беларусі - гэта выбудаваная сістэма работы з моладдзю

Студатрадаўскі рух у Беларусі - гэта выбудаваная сістэма работы з моладдзю. Такую думку выказаў у размове з карэспандэнтам БЕЛТА член Савета Рэспублікі, першы сакратар Цэнтральнага камітэта ГА "БРСМ" Ігар Бузоўскі. Сёння на плошчы Дзяржаўнага сцяга ў Мінску студатрадаўцы падвядуць вынікі сваёй работы за год, узнагародзяць лепшыя атрады і самых адказных маладых людзей, якія прынялі ў 2013 годзе ўдзел у трэцім працоўным семестры. Як лічыць Ігар Бузоўскі, менавіта актыўная дзяржаўная падтрымка студатрадаўскага руху ў 2012-2013 гадах садзейнічала павышэнню эфектыўнасці часовай працоўнай занятасці моладзі ў вольны ад вучобы час. "У гэтыя гады адзначаны значны прыток моладзі ў студатрадаўскія рады. Так, у 2012-м рознымі формамі другаснай занятасці ГА "БРСМ" упершыню ўдалося ахапіць 99 тыс. 885 чалавек, што на 42 працэнты больш, чым у 2011-м, а з 1 мая па 31 верасня 2013 года ўсімі формамі другаснай занятасці былі ахоплены 116 тыс. 852 чалавекі, што на 17 працэнтаў больш, чым у 2012-м", - адзначыў ён. Усяго ў складзе 2 тыс. 634 студэнцкіх атрадаў у 2013 годзе былі працаўладкаваны 56 тыс. 837 чалавек. З іх 13 тыс. 186 чалавек працавалі ў 811 будаўнічых атрадах, 24 тыс. 913 - у 1 тыс. 25 сельскагаспадарчых атрадах, 3 тыс. 769 чалавек - у 200 педагагічных атрадах, 3 тыс. 678 студэнтаў - у 181 экалагічным атрадзе, 10 тыс. 21 чалавек - у 386 сэрвісных атрадах, 1 тыс. 270 беларусаў адпрацавалі ў 31 выязным студэнцкім атрадзе. Акрамя таго, 12 тыс. 994 студэнты былі працаўладкаваны індывідуальна, 29 тыс. 432 маладыя чалавекі працавалі ў 652 добраахвотніцкіх атрадах, а 1 тыс. 542 працавалі ў 55 профільных лагерах. Таксама трэба адзначыць, што 16 тыс. 56 чалавек папрацавалі летам у 694 валанцёрскіх атрадах "Добрае Сэрца". Беларускія студэнцкія атрады працавалі на сацыяльна значных аб'ектах, рэканструкцыі і будаўніцтве дарог, малочнатаварных ферм, школ і дзіцячых садоў, спартыўных комплексаў, жылых дамоў, храмаў і цэркваў. Шэраг аб'ектаў у гонар 50-годдзя студатрадаўскага руху Беларусі атрымаў статус "Маладзёжная будоўля". Сярод іх: будаўніцтва моста цераз раку Мухавец "Заходні абход", аб'екты ў рамках падрыхтоўкі Жлобіна да рэспубліканскага фестывалю працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2013", рэканструкцыя Дома культуры будаўнікоў у Гродне пад маладзёжны цэнтр, рэканструкцыя Быхаўскага замка, будаўніцтва комплексу Студэнцкая вёска (Мінск). Важным крокам у развіцці студатрадаўскага руху стала арганізацыя работы зводных студэнцкіх атрадаў Саюзнай дзяржавы. У адпаведнасці з пагадненнем аб супрацоўніцтве паміж маладзёжнай грамадскай агульнарасійскай арганізацыяй "Расійскія студэнцкія атрады" і Грамадскім аб'яднаннем "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" ў летні перыяд 2013 года байцы зводных студэнцкіх атрадаў працавалі на будаўніцтве аб'ектаў Беларускай АЭС (гарадскі пасёлак Астравец Гродзенскай вобласці), жылога мікрараёна "Каменная горка" (Мінск), на Усерасійскай маладзёжнай будоўлі "Баваненкава" (Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга). Усяго на працягу трэцяга працоўнага семестра 2013 года ў Расію выехалі больш за 1 тыс. 270 студатрадаўцаў з Беларусі. Ігар Бузоўскі расказаў, што час не стаіць на месцы і ў адпаведнасці з указам нумар 356 ад 12 жніўня 2013 года Рэспубліканскі штаб студэнцкіх атрадаў працуе цяпер над стварэннем канцэпцыі круглагадовай занятасці моладзі ў вольны ад вучобы час. "Наша работа гэтым летам паказала, што студатрады патрэбны моладзі. І мы знаходзімся на правільным шляху ў развіцці гэтага руху", - рэзюмаваў Ігар Бузоўскі. У гэтым годзе беларускія студэнцкія атрады адзначаюць сваё 50-годдзе. Годам заснавання беларускага студатрадаўскага руху прынята лічыць 1963 год, калі ва Уральскую вобласць Казахстана выехалі 2 тыс. 500 беларускіх студэнтаў з 16 ВНУ рэспублікі. Зводны атрад удзельнічаў у будаўніцтве 362 аб'ектаў жыллёвага і культурна-бытавога прызначэння ў 41 гаспадарцы Заходне-Казахстанскага края.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі