У пачатку лістапада бягучага года плануецца сустрэча членаў Клуба галоўных рэдактараў (КГР) краін СНД, Балтыі і Грузіі з кіраўнікамі ўладных структур Ізраіля. Гэта не першая сустрэча КГР з кіраўнікамі дзяржаў і ўрадаў, але ўпершыню яна пройдзе па-за постсавецкай прасторай. Напярэдадні візіту члены КГР у краінах Садружнасці правялі сустрэчы з пасламі Ізраіля ў гэтых дзяржавах. На пытанні агенцтва БЕЛТА адказвае Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь Іосіф Шагал.
- Як сёння, спадар Шагал, у Ізраілі адносяцца да постсавецкіх краін? Чым можа быць цікавай для ізраільскай палітычнай эліты сустрэча з галоўнымі рэдактарамі з дзяржаў СНД , Балтыі і Грузіі?
- Адносяцца па-рознаму, у залежнасці ад адукацыі, узроўню культуры і, зразумела, краіны паходжання. Як вядома, Ізраіль - нацыянальны дом яўрэяў усяго свету, і на Зямлю Запаветную вяртаюцца з усіх кантынентаў. Зразумела, што адносіны да постсавецкіх краін выхадцаў з Эфіопіі або Емена значна адрозніваюцца ад рэакцыі ўраджэнцаў Польшчы або, скажам, Румыніі. Тут уся гама пачуццяў - ад глыбокай павагі да поўнага непрымання. Няма толькі абыякавасці, што асабіста мяне толькі радуе.
Што ж да другой часткі пытання, то тут усё проста. Амаль 18 працэнтаў насельніцтва Дзяржавы Ізраіль складаюць выхадцы з рэспублік былога СССР, якія рэпатрыіраваліся ў 70-90-я гады ХХ стагоддзя. Рызыкну сцвярджаць, што менавіта гэта 1/5 частка ізраільскага грамадства з'яўляецца сёння адной з самых развітых. Стартаваўшы з нуля, без мовы, пачатковага капіталу, ведання традыцый і навыкаў жыцця ў прынцыпова новым сацыяльна-эканамічным асяроддзі, ураджэнцы Савецкага Саюза, заняўшы важнейшыя пазіцыі ў ізраільскай палітыцы, эканоміцы, дыпламатыі, навуцы, культуры, змаглі аказаць вялікі ўплыў практычна на ўсе сферы жыццядзейнасці яўрэйскай дзяржавы.
Лічу, пасля сустрэчы з вамі вядучыя ізраільскія палітыкі з ліку ньюсмейкераў, якія перманентна маюць патрэбу ў электаральнай падтрымцы "рускай вуліцы", змогуць больш поўна ўявіць ступень уплыву СМІ дзяржаў СНД, Балтыі і Грузіі на фарміраванне палітычных поглядаў рускамоўных выбаршчыкаў. Таксама спадзяюся, што і вам будзе карысна пачуць меркаванні ізраільскіх палітыкаў аб якасці і сэнсавых акцэнтах асвятлення прэсай СНД, Балтыі і Грузіі падзей на Блізкім Усходзе.
- Не сакрэт, што ізраільцяне - паспяховыя бізнесмены, людзі з прадпрымальніцкай жылкай. Чаму наш двухбаковы абарот ледзь перавышае $100 млн., а ізраільскія інвестары не так часта звяртаюць свае погляды ў бок Беларусі?
- Я ўпэўнены, што любы бізнес наднацыянальны. І калі ў прадпрымальніка ёсць магчымасць рэальна і з мінімальнай рызыкай зарабіць, яму ўсё роўна, куды ўкладваць грошы - хоць у Антарктыду. Безумоўна, Беларусь, як і большасць дзяржаў, якія сталі незалежнымі пасля распаду СССР, знаходзіцца ў фокусе ўвагі ізраільскіх прадпрымальнікаў і інвестараў. Але так ужо склалася, што менавіта Беларусь як аб'ект сур'ёзных, стратэгічных інвестыцый выклікае ў дзелавых колах Ізраіля найбольшую насцярожанасць. Прычына? У першую чаргу, магутны паток негатыўнай інфармацыі пра Беларусь. Як у замежнай прэсе, так і ў беларускіх СМІ.
Адсутнасць рэальнай інфармацыі аб краіне і ўмовах вядзення прыбытковага бізнесу, шмат публікацый і відэаматэрыялаў, якія змяшчаюць негатыў, даволі частае незахаванне аб'ектыўнасці і паліткарэктнасці пры асвятленні эканамічных аспектаў жыцця беларускага грамадства - усё гэта ў сукупнасці з'яўляецца вельмі неспрыяльным фонам для сур'ёзных інвестараў. Ключавое слова тут - "няўпэўненасць". У вуснах інвестара гэта прыгавор. Нават калі размова заходзіць аб здзелцы ў тысячу долараў, прадпрымальнік лічыць за лепшае не рызыкаваць. Сур'ёзныя ж інвестыцыі, як вядома, лічацца дзясяткамі, а часта і сотнямі мільёнаў долараў. Таму я магу зразумець тых маіх суайчыннікаў, якія пры згадванні Беларусі адразу пачынаюць адмахвацца і як мантру паўтараць: "Вельмі рызыкоўна!"
Прапрацаваўшы ў Рэспубліцы Беларусь амаль два гады, магу сказаць, што тут створаны дастаткова прывабны інвестыцыйны клімат. Добра помню рэакцыю былога ізраільскага міністра турызму і сустаршыні беларуска-ізраільскай гандлёва-эканамічнай камісіі, які роўна год таму пасля азнаямлення са спісам прэферэнцый для замежных інвестараў не стрымаўся і прамармытаў: "Нічога сабе!.." Але нават самыя прывабныя прэферэнцыі, якія могуць прыцягнуць у Беларусь інвестараў з вялікімі грашамі, планамі і магчымасцямі, не могуць кампенсаваць дэфіцыт пазітыўнага іміджу. На жаль, у XXI стагоддзі контрпрапагандысцкія штампы працуюць не горш, чым у дваццатым!
І ведаеце, што самае дзіўнае? Амаль усе буйныя ізраільскія прадпрымальнікі, якія наадрэз адмаўляюцца ўкладваць грошы ў беларускую эканоміку, ніколі ў гэтай краіне не былі! І маюць аддаленае ўяўленне аб яе гісторыі, традыцыях і культуры.
- І як, на ваш погляд, змяніць гэту тэндэнцыю, прывабіць інвестара, каб чалавек прыехаў у Беларусь і сам пераканаўся ў тым, што гэта добрая пляцоўка для бізнесу?
- Часцей запрашаць у Беларусь ізраільскіх міністраў, вядомых грамадскіх дзеячаў, буйных прадпрымальнікаў... Як правіла, усе, хто прыязджае ў Беларусь, пакідаюць вашу краіну з пазітыўнымі пачуццямі і жаданнем рэалізоўваць тут розныя праекты - эканамічныя, навуковыя, культурныя, акадэмічныя...
Менавіта ў такім кантэксце я разглядаю маючы адбыцца ў пачатку кастрычніка афіцыйны візіт у Мінск міністра сельскай гаспадаркі Яіра Шаміра, сына былога прэм'ер-міністра Ізраіля, ураджэнца Пінска Іцхака Шаміра. За плячамі Яіра Шаміра - салідны вопыт прадпрымальніцкай і адміністрацыйнай дзейнасці. І калі ён пазітыўна ацэніць умовы для рэалізацыі буйных праектаў, можна спадзявацца на ўсплёск цікавасці ізраільскага бізнесу да інвестыцый у Беларусь. Міністра, дарэчы, будуць суправаджаць у паездцы прадстаўнікі дзелавых колаў Дзяржавы Ізраіль, якія хочуць асабіста азнаёміцца з некаторымі сферамі беларускай эканомікі.
- Перагаворы Яіра Шаміра ў Мінску будуць звязаны з пытаннямі супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі і аграпрамысловага комплексу?
- У цэлым так. У той жа час я не выключаю, што будуць закрануты і іншыя тэмы. Паколькі, акрамя перагавораў з беларускім калегам Леанідам Зайцам, у Яіра Шаміра запланаваны сустрэчы з сустаршынёй ізраільска-беларускай эканамічнай камісіі, віцэ-прэм'ерам урада Беларусі Міхаілам Русым, кіраўніком Міністэрства замежных спраў Уладзімірам Макеем, старшынёй Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Ігарам Войтавым...
- Ці будзе абмяркоўвацца пытанне павелічэння ліміту страхавання ізраільскіх інвестыцый у Беларусь са $160 млн. да $300 млн.?
- У ізраільскай дзяржаўнай карпарацыі Ashra, якая кіруе страхаваннем ізраільскіх інвестыцый, наконт гэтага свая пазіцыя. На думку яе кіраўніцтва, няма сэнсу ўзнімаць мяжу сукупнай страхавой сумы да $300 млн., пакуль па розных прычынах не асвоены першыя $160 млн. Маё меркаванне: Ashra ставіць пытанне карэктна.
Куды больш перспектыўным і актуальным уяўляецца абмеркаванне магчымасцей адмовы карпарацыі Ashra ад страхавання ізраільскіх інвестыцый у Рэспубліку Беларусь выключна пад дзяржаўныя гарантыі гэтай краіны і пераход на гарантыі вядучых беларускіх банкаў. Дарэчы, менавіта так Ashra працуе з Расіяй і Казахстанам.
- У 2012 годзе ізраільскія інвестыцыі ў эканоміку Беларусі былі на ўзроўні $250-300 млн. Эксперты прагназавалі, што ў 2013-м гэта лічба можа павялічыцца да $400 млн. Ці ёсць рэальная дынаміка?
- Год яшчэ не завяршыўся, гаварыць аб лічбах, лічу, рана. У той жа час хачу адзначыць актывізацыю ізраільскіх кампаній у Беларусі, што намецілася тры-чатыры гады таму. У асноўным ізраільскія інвестыцыі накіроўваюцца ў аграпрамысловы комплекс, будаўніцтва, высокія тэхналогіі і медыцыну.
У прыватнасці, кампанія AgriGo рэалізавала праект інтэграцыі вытворчасці бройлераў у ААТ "Дзяржынская птушкафабрыка" магутнасцю 12 тыс.т, завяршыла будаўніцтва комплексу па вытворчасці яек магутнасцю 600 тыс. яек у дзень на ААТ "1-я Мінская птушкафабрыка", пабудавала ў Любані свінакомплекс на 24 тыс. свіней у год і цяпер узводзіць у Салігорску свінакомплекс з замкнутым цыклам вытворчасці. Агульная сума сродкаў, укладзеных у пералічаныя вышэй праекты, складае каля 50 млн. еўра. Яна магла быць значна большай. Аднак з-за бюракратычных затрымак кампанія AgriGo, выйграўшы два тэндары, ніяк не можа пачаць рэалізацыю вельмі важных і значных для беларускай эканомікі праектаў. Я маю на ўвазе будаўніцтва птушкакомплексу ў Гродне па вытворчасці і перапрацоўцы мяса індычкі магутнасцю 12 тыс.т у год (аб'ём інвестыцый $56 млн.) і стварэнне свінакомплексу ў Магілёўскай вобласці магутнасцю 24 тыс. галоў у год (аб'ём інвестыцый 19,6 млн. еўра).
Адным з самых актыўных ізраільскіх інвестараў у Беларусі з'яўляецца кампанія Fishman Group, якая ўзводзіць комплекс аб'ектаў нерухомай маёмасці на тэрыторыі Парку высокіх тэхналогій у Мінску (аб'ём інвестыцый $55 млн.). Цяпер палавіна комплексу пабудавана, завяршыць праект плануецца да наступнага года. Fishman Group вядзе таксама праектаванне комплексу жылых будынкаў у мінскім мікрараёне Лебядзіны (аб'ём інвестыцый $50 млн.). Комплекс павінен быць здадзены ў эксплуатацыю да 2016 года.
З Fishman Group звязана ідэя яшчэ аднаго цікавага праекта - будаўніцтва ў Мінску так званага Cinema-city - комплексу самых сучасных кінатэатраў, упісанага ў гандлёвы цэнтр. Цяпер гэта пытанне абмяркоўваецца з гарадскімі ўладамі Мінска. Калі будзе прапанавана прыдатнае месца для будаўніцтва такога комплексу, то магчымасць удзелу ў праекце буйных ізраільскіх інвестараў уяўляецца даволі высокай.
Усяго толькі каля двух гадоў таму на беларускі рынак выйшла ізраільская кампанія MDD-Holding, якая тым не менш ажыццявіла ўжо 30 працэнтаў работ па будаўніцтву ў Крупскім раёне Мінскай вобласці завода па перапрацоўцы адпрацаваных аўтамабільных масел і тлушчаў (аб'ём інвестыцый $10 млн.). Кампанія плануе завяршыць праект і здаць завод у эксплуатацыю да 2014 года.
На беларускім рынку таксама актыўна працуюць такія буйныя ізраільскія кампаніі, як Merhav, LR, SCI.
Лічу, па сутнасці адказу вы можаце ўявіць рэальную дынаміку ізраільскіх інвестыцый у розныя напрамкі беларускай эканомікі.
- Спадар Шагал, на якой стадыі вырашэнне візавага пытання?
- Пасля агучанай вясной 2013 года Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам прапановы ў поўнай меры адмяніць візавы рэжым паміж нашымі краінамі пачаўся працэс прапрацоўкі.
Аддадзім належнае дальнабачнасці беларускага боку: прапануючы адмяніць візавы рэжым, ён у тактычным плане страчвае немалыя грошы (як вядома, беларуская віза прыкладна ў чатыры разы даражэйшая, чым ізраільская). У той жа час у Мінску добра разумеюць, што адмена віз прывядзе да росту эканамічных сувязей паміж нашымі краінамі, стане стымулам для інвестараў і вялікага бізнесу. Такім чынам, у стратэгічным плане страты шматразова акупяцца.
З ізраільскага боку пытанні адмены візавага рэжыму знаходзяцца ў веданні некалькіх міністэрстваў - унутраных спраў, юстыцыі, замежных спраў, унутранай бяспекі... Аднак галоўнай фігурай у гэтым працэсе, безумоўна, з'яўляецца новы сустаршыня сумеснай беларуска-ізраільскай камісіі па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву, міністр абсорбцыі Софа Ландвер, якая наведала ў чэрвені Беларусь з рабочым візітам.
Софа Ландвер - вельмі энергічная і валявая жанчына, вопытны міністр, яна карыстаецца да таго ж вялікім аўтарытэтам у ізраільскіх палітычных колах. Не сакрэт, што ў многім дзякуючы актыўнасці партыі "Наш дом - Ізраіль", членам якой таксама з'яўляецца Софа Ландвер, Ізраіль некалькі гадоў таму адмяніў візавыя рэжымы з Расійскай Федэрацыяй і Украінай. Лічу, што і ў сітуацыі з Беларуссю трэба чакаць пазітыўных вынікаў - трэба толькі набрацца цярплівасці.
- За час дыпламатычнай службы ў Беларусі вы неаднаразова з цеплынёй выказваліся аб краіне знаходжання...
- Ніколі і ні ад каго не ўтойваў, што адчуваю сябе на беларускай зямлі амаль як дома. Гэта прыгожая, светлая і дагледжаная краіна, у якой мне асабіста камфортна працаваць і адпачываць. Сапраўдны твар Беларусі - гэта яе добры, адкрыты, адукаваны і талерантны народ. Мне падабаецца, як у масе сваёй беларусы адносяцца да яўрэяў, і я стараюся разглядаць комплекс ізраільска-беларускіх адносін менавіта праз гэту прызму.
Нашы народы стагоддзямі жылі на гэтай зямлі разам, кожны яе сантыметр напоўнены крывёй ні ў чым не вінаватых людзей, мільёнаў беларусаў і соцень тысяч яўрэяў, якія сталі ахвярамі бязлітаснай нацысцкай машыны масавага знішчэння. У час наведвання Асвенцыма, Маўтхаўзена, Трэблінкі, іншых нацысцкіх лагераў смерці прафесійныя гіды вельмі пераканаўча расказваюць і паказваюць, як нацысты забівалі яўрэйскі народ. І толькі ў Беларусі, наведваючы магілы, абеліскі і помнікі, пад якімі спачывае прах 800 тыс. беларускіх яўрэяў, я ўпершыню даведаўся і адчуў, як ЖЫЛІ мае суайчыннікі.
У Моталі мяне частавалі традыцыйнымі стравамі яўрэйскай кухні, але называлі іх беларускімі словамі.
У Быхаве разам з раённай адміністрацыяй і маім добрым сябрам лаўрэатам Ленінскай прэміі Леанідам Левіным мы спрабуем аднавіць сінагогу XVI стагоддзя, якую самі быхаўчане лічаць адной з галоўных выдатных мясцін свайго горада.
У Бабруйску і Гродне я часам выразна чую ў беларускай мове ідышскія словы і ідыёмы...
Я зусім не прэтэндую на арыгінальнасць, калі кажу, што ў беларусаў і яўрэяў шмат агульнага: любоў і цярпімасць да дзяцей, адносіны да Радзімы, аптымізм і гасціннасць, цяга да зямлі і разуменне яе патаемных тайн, імкненне да адукацыі, пачуццё гумару... А яшчэ 200 тыс. выхадцаў з Беларусі ў Ізраілі і 50 тыс. яўрэяў у Беларусі. Калі я гэта ўсвядоміў і, галоўнае, адчуў, мне стала значна лягчэй працаваць і жыць у вашай краіне.
За праблемамі, без якіх цяжка да канца зведаць смак жыцця, за цяжкасцямі і перашкодамі, што спараджаюцца вашай і нашай бюракратыямі, за пафасам прамоўцаў, азлобленасцю крытыкаў і бурчаннем снобаў я імкнуся бачыць толькі беларуска-яўрэйскі пазітыў. Дакладней, яго вялікае і трагічнае мінулае, няпростае сучаснае і, спадзяюся, цудоўнае будучае.