Школьныя бізнес-кампаніі з 1 верасня з'явяцца ў кожным раёне Мінскай вобласці
У Беларусі 2011 год прайшоў пад знакам прадпрымальнасці і ініцыятывы. У Мінскай вобласці акцэнт зрабілі на развіцці прадпрымальніцтва ў маладзёжным асяроддзі. Пры школах створаны бізнес-кампаніі, дзе маладыя людзі на практыцы знаёмяцца з асновамі вядзення бізнесу і атрымліваюць за сваю работу няхай невялікую, але зарплату. Такога вопыту ў рэспубліцы яшчэ не было. Сама ідэя нарадзілася на традыцыйнай жнівеньскай педагагічнай канферэнцыі і праз паўгода ўвасобілася ў жыццё. Аб тым, якіх поспехаў удалося дасягнуць юным прадпрымальнікам і з якімі праблемамі давялося сутыкнуцца ў працэсе рэалізацыі праекта, карэспандэнт БЕЛТА размаўляе з начальнікам упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Таісай Данілевіч.
- Таіса Іванаўна, у сталічным рэгіёне з бягучага года адкрыліся школьныя кампаніі. Колькі маладых людзей ужо змаглі зарабіць?
- У Год прадпрымальнасці губернатарам вобласці Барысам Батурам для абласной сістэмы адукацыі было вылучана шэраг важных ініцыятыў па развіццю эканамічнай адукацыі навучэнцаў, у тым ліку і ідэя стварэння школьных бізнес-кампаній. Праект стартаваў у чатырох школах. Так, у Жыцькаўскай сярэдняй школе Барысаўскага раёна з'явілася кампанія "Гаспадар", у Бараўлянскай гімназіі Мінскага раёна - "Школьная кампанія "10+", у гімназіях Нясвіжа і Салігорска - "Уласная справа" і Gimmi. Бізнес-кампанія "Гаспадар" спецыялізуецца на вытворчасці закладак для кніг, віншавальных паштовак і іншай друкаванай прадукцыі, а таксама на вырошчванні расады кветак і агародніны. Школьнікі з Бараўлянскай гімназіі прадаюць зробленыя сваімі рукамі падарункі і сувеніры. Сфера дзейнасці Нясвіжскай кампаніі "Уласная справа" - стварэнне відэаролікаў, мультымедыйных прэзентацый, дызайнерскае афармленне друкаванай рэкламнай прадукцыі, арганізацыя свят для дзяцей з выездам на дом да заказчыка. Сувенірныя прыхваткі для гарачага і дэкаратыўныя кухонныя дошкі прапаноўваюць навучэнцы з Салігорска.
Сёння юныя прадпрымальнікі, а іх 49 чалавек, зарабілі ўжо каля Br10 млн. Але гэта не галоўная мэта дзейнасці школьных бізнес-кампаній. Наша задача - фарміраванне ў навучэнцаў асноў спажывецкай культуры і прадпрымальніцтва, атрыманне навучэнцамі эканамічных ведаў і прымяненне іх на практыцы, садзейнічанне прафесійнаму самавызначэнню навучэнцаў. Усё гэта ў будучым дзецям спатрэбіцца.
- Паколькі гэта першы такі вопыт у рэспубліцы па ўкараненню асноў прадпрымальніцкай дзейнасці ўжо на этапе сярэдняй адукацыі, якія складанасці ўзнікалі ў працэсе работы?
- Так, на першым этапе мы сутыкнуліся з некаторымі цяжкасцямі. Было няпроста, але сумеснымі намаганнямі праблемы зняць удалося. Прыцягваліся спецыялісты камітэтаў эканомікі і па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама, інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінскай вобласці, кіраўнікі навукова-практычнага цэнтра "Школьная кампанія" і інкубатара малога прадпрымальніцтва. Узнікалі пытанні па рэалізацыі вырабленага тавару, па выплаце падаходнага падатку, выплаце заработнай платы, працаўладкаванні непаўналетніх, падаткаабкладанню, бухуліку. Усё-такі школьныя бізнес-кампаніі - не звычайныя прадпрыемствы, яны з'яўляюцца структурнымі падраздзяленнямі ўстаноў адукацыі. Але ўсе складанасці ўдалося пераадолець. Можна сказаць, механізм адпрацаваны.
- Ці знаёміліся з замежным вопытам?
- Так, вывучалі вопыт нашых калег з Расіі і Германіі, у якіх такія аб'яднанні навучэнцаў ужо існуюць. Але ў гэтых краінах яны дзейнічаюць у іншым нарматыўна-прававым полі, таму мы ў агульным ідэі, падыходы прынялі, але працавалі ў рамках беларускага заканадаўства.
- Якія перспектывы ў гэтага праекта? Ці будуць у яго паслядоўнікі?
- Дзецям спадабалася ідэя. Зацікавіліся праектам і іншыя школы вобласці, таму з 1 верасня школьныя бізнес-кампаніі з'явяцца ва ўсіх раёнах сталічнага рэгіёну. У нас многа таленавітых юнакоў, якія маюць дапытлівы розум і кемлівасць, створаны дастойныя ўмовы для асобаснага росту навучэнскай моладзі, падтрымання творчай і грамадскай актыўнасці, развіцця здольнасцей і ініцыятывы кожнага. Тыя ўстановы адукацыі, дзе ўжо дзейнічаюць бізнес-аб'яднанні, плануецца зрабіць эксперыментальнымі рэспубліканскімі пляцоўкамі, каб гэты вопыт маглі потым пераняць і іншыя вобласці. Так, у экспертны савет Нацыянальнага інстытута адукацыі адпраўлена заяўка на ўдзел Жыцькаўскай сярэдняй школы Барысаўскага раёна і Бараўлянскай гімназіі ў 2012 - 2014 гадах у эксперыментальнай дзейнасці па тэме "Апрабацыя мадэлі фарміравання эканамічнай культуры навучэнцаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі". Гімназія нумар 1 Салігорска падала заяўку ў экспертны савет Акадэміі паслядыпломнай адукацыі на рэалізацыю ў 2012-2015 гадах інавацыйнага праекта "Укараненне мадэлі прадукцыйнага навучання школьнікаў на аснове іх асобаcнага самавызначэння".
- Таіса Іванаўна, раскажыце больш падрабязна, якая структура кіравання школьнымі кампаніямі. Хто з'яўляецца дырэктарам, як ажыццяўляецца бізнес-планаванне, якую ролю адыгрываюць у гэтым настаўнікі і ўстановы адукацыі?
- Дзейнасць школьных бізнес-кампаній будуецца ў адпаведнасці з зацверджанымі Палажэннем аб парадку стварэння і функцыянавання школьных бізнес-кампаній ва ўстановах адукацыі Мінскай вобласці і Прыкладным палажэннем аб школьнай бізнес-кампаніі. Дакументы ўзгоднены з Саветам па развіццю прадпрымальніцтва пры Мінаблвыканкаме. Гэта добраахвотныя аб'яднанні хлопцаў і дзяўчат, якія займаюцца навукова-даследчай дзейнасцю, распрацоўваюць цікавыя практыкаарыентаваныя праекты. Іх асновай сталі прадметныя секцыі (па фізіцы, матэматыцы, геаграфіі, геалогіі, астраноміі і інш.). Распрацаваны бізнес-планы, у якіх прапісана арганізацыйная структура кожнага канкрэтнага школьнага прадпрыемства, вызначаны "ролі, прайшлі вучобу педагогі. Кіраўніком з'яўляецца педагог, а яго намеснікамі (фінансавым, тэхнічным дырэктарам, дырэктарам па продажах) - школьнікі. Зарплата навучэнцам выплачваецца згодна з актам выкананых работ.
- Ці не перашкаджае ўдзел у школьных кампаніях вучобе?
- Удзел у школьных кампаніях адбіваецца толькі станоўча. Школьнікі становяцца больш адказнымі і дысцыплінаванымі. Яны імкнуцца даведацца больш, каб быць кампетэнтнымі ў бізнесе, а для гэтага ім патрэбны новыя веды. Занятасць не перашкаджае вучобе. Напрыклад, у Бараўлянскай гімназіі школьнікі працуюць па суботах, у іншых - пасля заканчэння заняткаў.
- Хацелася б закрануць тэму ўкаранення інавацыйных маладзёжных ідэй у вытворчасць. Ёсць прыклады, калі прапановы моладзі ўвасобіліся ў жыццё?
- Усе бізнес-ідэі, якія прапануе моладзь, з'яўляюцца цікавымі і ў будучым могуць быць ажыццёўлены. Ёсць і прыклады практычнага прымянення інавацыйных ідэй. Так, школьнік з Дзяржынска Дзмітрый Карніцкі, пераможца міжнародных конкурсаў і канферэнцый, стыпендыят Савета маладых вучоных НАН Беларусі 2012 года, распрацаваў інтэрактыўны анімацыйны дапаможнік для навучання малодшых школьнікаў правільным паводзінам на дарогах. Даследаванне зацікавіла Дзяржаўтаінспекцыю Мінскай вобласці, плануецца стварэнне сумеснага электроннага дапаможніка. А Цімафей Малахоўскі з Салігорска сабраў і сістэматызаваў каля 800 беларускіх прыказак, сярод якіх 305 малавядомых. Усе яны ўвайшлі ў зборнік "Асабісты фонд беларускіх прыказак", выдадзены ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі. Яго прэзентацыю правялі на адкрыцці навукова-практычнай канферэнцыі міжнароднага форуму студэнцкай і навучэнскай моладзі "Першы крок у навуку-2012". Кніга выдадзена тыражом 500 экзэмпляраў і адрасавана настаўнікам, філолагам, фалькларыстам, журналістам і ўсім тым, хто не абыякавы да беларускага слова. Юнак разам са сваім настаўнікам больш за два гады збіраў народны фальклор. Вялікую дапамогу яму аказала жыхарка вёскі Гоцк Салігорскага раёна Улляна Піліпаўна Ліхтар. Прымаўкі размешчаны на 58 старонках фармату А-5 у алфавітным парадку. Акрамя таго, ёсць падзел па тэматыцы (гумарыстычныя, сатырычныя, малавядомыя, павучальныя, духоўна-рэлігійныя, лірычныя, сацыяльна-бытавыя і іншыя). У канцы зборніка - невялікі тлумачальны слоўнік, паколькі асобныя словы ўжо выйшлі з шырокага ўжытку.
Цікавыя даследаванні правялі ў Валожыне. Школьнікі вывучылі структуру і дынаміку зямельнага фонду сельгаспрадпрыемства "Бабровічы", ацанілі прыгоднасць ландшафтаў для турысцкай дзейнасці і распрацавалі экалагічныя маршруты, стварылі тапанімічны слоўнік і лічбавы атлас тапонімаў. Усе гэтыя праекты ўкаранілі ў розных структурных падраздзяленнях Валожынскага райвыканкама.
Аб тым, што ў маладых людзей ёсць цікавыя практыкаарыентаваныя прапановы, паказаў і фінал конкурсу інавацыйных ідэй навучэнскай моладзі Мінскай вобласці, які прайшоў у канцы красавіка на базе ААТ "Аўгуст-Бел". Удзел у ім прынялі 14 праектаў, кожны з якіх па-свойму цікавы. Вучні Крупскай гімназіі прадставілі выкананы з дрэва закончаны макет гідраэлектрастанцыі, якую яны прапануюць пабудаваць на Крупскім вадасховішчы. Навучэнцы Барысаўскага дзяржаўнага каледжа палічылі мэтазгодным арганізаваць вытворчасць прынцыпова новага, бяспечнага для жыцця пчол устройства для збору пчалінага яду. Па-сапраўднаму інавацыйнай і запатрабаванай ідэяй журы прызнала аксесуар для жанчын, якія кіруюць аўтамабілем, - "аўтапятка". На другім месцы - выхаванцы гімназіі нумар 1 Валожына (бізнес-праект датычыўся арганізацыі турысцка-экскурсійных паслуг). Негарэльская СШ нумар 1 Дзяржынскага раёна атрымае беспрацэнтную пазыку для арганізацыі міні-пякарні, вучням Жыцькаўскай школы паступіў заказ на выраб партыі сувенірных паштовак.
- Ідэі, безумоўна, цікавыя, але не можа здарыцца так, што з-за нявопытнасці аўтараў імі скарыстаецца нехта іншы?
- Каб абараніць свае ідэі, навучэнцы, зразумела, стараюцца запатэнтаваць іх. Так ужо зрабілі ў Капыльскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы. Яны аддалі на патэнт свае вырабы - камплект хатняга адзення юнака для працы на кухні, прыбірання памяшканняў і аўтапятку. Для каардынацыі дзеянняў устаноў прафтэхадукацыі, сярэдніх спецыяльных навуковых устаноў, гурткоў тэхнічнай творчасці і пярвічных арганізацый Беларускага таварыства вынаходнікаў і рацыяналізатараў па патэнтнай дзейнасці ў рэгіёне выбраны абласны савет па тэхнічнай творчасці.
- У цэлым, ці папулярныя сярод моладзі Мінскай вобласці ідэі прадпрымальніцтва? Колькі чалавек наведваюць курсы па асновах вядзення бізнесу?
- Навучэнцы Мінскай вобласці актыўна прапануюць свае ідэі на розных конкурсах. Упершыню ў 2011 годзе на конкурсе даследчых работ навучэнцаў Мінскай вобласці ў секцыі "Эканоміка і бізнес-планаванне" працавала бізнес-журы. У конкурсе інавацыйных бізнес-ідэй прынялі ўдзел больш за 50 устаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдне спецыяльнай адукацыі. У гэтым навучальным годзе больш за 4 тыс. старшакласнікаў наведвалі факультатыўныя заняткі па асновах эканомікі і прадпрымальніцтва. Таксама школьнікі вучацца ў Школе менеджменту і прадпрымальніцтва для моладзі пры Цэнтры сістэмных даследаванняў праблем моладзі БДУ, 18 навучэнцаў з васьмі рэгіёнаў вобласці ўжо абаранілі свае бізнес-праекты.
- Адзін з паспяховых, на мой погляд, праектаў - адкрыццё інтэрнэт-магазіна ўстаноў прафтэхадукацыі Мінскай вобласці. Колькі ўдалося зарабіць на продажах праз Інтэрнэт? Праект рэалізуецца дастаткова даўно. Ці былі на першых этапах праблемы? Якія яшчэ навацыі ў развіцці прадпрымальніцтва можна чакаць у будучым навучальным годзе?
- Установы адукацыі сталічнага рэгіёну адкрылі онлайн гандаль сваёй прадукцыяй і паслугамі ў пачатку красавіка 2011 года. Асартымент віртуальнага магазіна - каля 250 назваў тавараў і паслуг. Праз спецыяльны сайт можна набыць сувеніры, кухонныя дошкі, мэблю, дзверы, вокны, альтанкі, агароджы, спецадзенне, пано, рамкі, сельгаспрадукцыю і інструменты, кандытарскія вырабы, насенне, расаду, саджанцы. Таксама прафтэхвучылішчы аказваюць транспартныя, адукацыйныя, сельскагаспадарчыя паслугі, дапамогу ў падрыхтоўцы вадзіцеляў, распілоўцы драўніны, рамонце бензапіл і мотакос, ажыццяўляюць тэхабслугоўванне аўтамабіляў, рамонт швейных вырабаў, зварачныя работы, вырабляюць тратуарную плітку. У праекце ўдзельнічаюць больш як 20 навучальных устаноў, у асноўным прафесійна-тэхнічнага профілю, але ёсць і некалькі цэнтраў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і навучання. Праз інтэрнэт-магазін ужо зароблена каля Br7 млрд. Частка заробленых сродкаў накіроўваецца на закупку абсталявання для вытворчых майстэрань і лабараторый.
Вялікая ўвага ўдзяляецца падтрымцы маладзёжных ініцыятыў, прадпрымальнасці. Завадатар у гэтым - Вілейскі прафесійна-тэхнічны каледж. Тут у вучэбным бізнес-інкубатары займаюцца больш як 100 навучэнцаў, працуе цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва. Паспяхова функцыянуе гасцініца, ужо год дзейнічае станцыя тэхнічнага абслугоўвання насельніцтва, адкрыта сучасная, выкананая ў нацыянальным стылі цырульня "Лада".
У планах - адкрыццё ў Барысаўскім дзяржаўным лесаагратэхнічным прафесійным каледжы вучнёўскай цырульні, швейнага атэлье, у Маладзечанскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы - Цэнтра дадатковай адукацыі. Акрамя занятасці навучэнцаў у гуртках будуць працаваць майстэрні: такарныя, фрэзерныя, швейныя, па вытворчасці абутку па заказах ТАА "Рэйліт". Ідэй многа, засталося толькі ўвасобіць іх у жыццё.
Надзея РАДЗІВОН