XXXII Дзень беларускага пісьменства* пройдзе 6-7 верасня ў Лідзе.У розныя гады ўрачыстасці праходзілі ў гістарычных і культурных цэнтрах краіны: Полацку, Тураве, Навагрудку, Нясвіжы, Оршы, Пінску, Заслаўі, Мсціславе, Міры, Камянцы, Паставах, Шклове, Барысаве, Смаргоні, Хойніках, Ганцавічах, Глыбокім, Быхаве, Шчучыне, Рагачове, Іванаве, Слоніме, Бялынічах, Капылі, Добрушы, Гарадку, Івацэвічах.
Асноўныя тэмы мерапрыемстваў XXXII Дня беларускага пісьменства:
- 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне,
- 500-годдзе выдання першай беларускай кнігі - "Апостала" Францыска Скарыны,
- Год добраўпарадкавання,
- юбілейныя даты класікаў беларускай літаратуры.
У праграме свята:
- навукова-асветная экспедыцыя "Дарога да святынь",
- уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі,
- фестываль кнігі і прэсы (шырока прадстаўлены рэгіёны: кожная вобласць прэзентуе свой літаратурны патэнцыял, навінкі ў кнігавыданні),
- навукова-практычная канферэнцыя "Лідскія чытанні",
- адкрыццё арт-аб'екта "Верабейкі" (архітэктурная форма створана паводле верша Валянціна Таўлая),
- гала-канцэрт рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка",
- круглыя сталы, аўтограф-сесіі з удзелам літаратараў,
-работа інтэрактыўных пляцовак бібліятэк, музеяў і грамадскіх аб'яднанняў,
- арт-квартал, горад майстроў, спартыўныя і іншыя пляцоўкі для дзяцей і моладзі,
- Дзень сярэдневяковай культуры ў Лідскім замку і іншыя мерапрыемствы.
* Дзень беларускага пісьменства - нацыянальнае свята, якое адзначаецца з 1994 года і праводзіцца ў мэтах прапаганды лепшых традыцый нацыянальнай культуры, друкаванага слова, духоўнасці беларускага народа.
Крыніца: Міністэрства інфармацыі Беларусі
