Сцяг Нядзеля, 5 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
31 снежня 2024, 14:38

У госці да Дзеда Мароза: сядзібы казачных персанажаў у Беларусі

У госці да Дзеда Мароза: сядзібы казачных персанажаў у Беларусі У навагоднія святы казачныя персанажы ў сядзібах сустракаюць гасцей у розных рэгіёнах Беларусі.

Галоўная рэзідэнцыя беларускага Дзеда Мароза - маёнтак у Белавежскай пушчы.

Маёнткі дзядулі Зюзі:

сядзіба палескага Дзеда Мароза - у Нацыянальным парку "Прыпяцкі";

сядзіба Зюзі Паазерскага - побач з горадам Паставы.

У старажытнаславянскай міфалогіі Зюзя - бог Зімы. Яго часта называюць прадзедам Дзеда Мароза. Зюзю ўяўлялі белабародым дзядком нізкага росту, у лютыя маразы ён хадзіў басанож у белай шубе з жалезнай булавой.

Сядзібы Дзеда Зімніка і Бабы Завірухі - у Налібоцкай пушчы (в.Залейкі Іўеўскага раёна).

Зімнік - родны брат Дзеда Мароза. Добры чараўнік вельмі падобны на знакамітага брата. Сцвярджаецца, што менавіта ён прыносіць снег і сцюжу.

Партызанскі Дзед Мароз - у комплексе партызанскай славы "Хаваншчына" (Івацэвіцкі раён).

Знешнасць у партызанскага Дзеда Мароза асаблівая: барада з пакулля, на галаве - шапка-вушанка, а на нагах - валёнкі, ён у кажусе і з партупеяй. У руцэ трымае посах, увянчаны чырвонай зоркай.

Рэзідэнцыя Дзеда Мароза - у гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна".

Акрамя традыцыйнага ўбору таксама носіць парадны: да прывычнай шубы дабаўлена армейская атрыбутыка - каракулевы каўнер і такая ж шапка з чырвонай зоркай.

Дзед Мароз сустракае гасцей у сталічнай рэзідэнцыі (ГЦ "Першы нацыянальны гандлёвы дом"), Прыдзвінскай рэзідэнцыі (у Віцебскім раёне), на тэрыторыі парку Падніколле ў Магілёве, у казачнай рэзідэнцыі на плошчы Леніна ў Гомелі, у цэнтры рамёстваў "Спадчына" ў Гродне.

Крыніцы: Нацыянальнае агенцтва па турызме, адкрытыя крыніцы.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі