Сцяг Аўторак, 24 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
27 сакавіка 2019, 15:10

Тэатры Беларусі

Сусветны дзень тэатра адзначаецца 27 сакавіка з 1961 года па ініцыятыве ЮНЕСКА.

У Беларусі, паводле даных на 2018 год, працавалі 29 прафесійных тэатраў:

21 драматычны і музычны, у тым ліку тэатр оперы і балета,

8 дзіцячых.

Рэпертуар тэатраў склаў 1075 спектакляў, сярод іх:

161 новая пастаноўка, 339 пастановак беларускіх аўтараў, 442 пастаноўкі для дзяцей.

Тэатры краіны наведалі каля 1,8 млн гледачоў

(на 117 тыс. больш, чым у 2017 годзе).

Топ самых наведвальных тэатраў:

Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі - 247,2 тыс. наведванняў,

Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр - 136,1 тыс.,

Гродзенскі абласны тэатр лялек - 94,7 тыс.,

Гомельскі абласны драматычны тэатр - 94,3 тыс.,

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы - 86,6 тыс.,

Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску - 76,5 тыс.

У 2018 годзе беларускімі артыстамі праведзены 2,5 тыс. гастрольных мерапрыемстваў у краіне, за межамі - 276 выступленняў.

У Беларусі рэгулярна праводзяцца фестывалі і конкурсы сцэнічнага майстэрства, у тым ліку міжнароднага фармату: форум тэатральнага мастацтва "ТЭАРТ" у Мінску, Мінскі калядны оперны форум, тэатральны фестываль "Белая вежа" ў Брэсце, маладзёжны тэатральны форум "М@rt.кантакт" у Магілёве, фестываль тэатральнага мастацтва "Славянскія тэатральныя сустрэчы" ў Гомелі.

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі