Правілы бяспечных паводзін пры наведванні аб'ектаў і фан-зон II Еўрапейскіх гульняў
Рэкамендуецца:
- прыходзіць загадзя, мінімум за 30 хвілін да пачатку мерапрыемства, таму што на ўваходзе гледачы абавязаны прайсці надгляд і прад'явіць асабістыя рэчы. Калі сярод іх будзе забаронены для праносу прадмет, яго трэба пакінуць у камеры захоўвання;
- займаць толькі тое месца, якое пазначана ў білеце, і дакладна выконваць указанні персаналу і міліцыі.
Забаронена:
- знаходзіцца на спартыўным аб'екце або ў фан-зоне ў стане алкагольнага або наркатычнага ап'янення;
- ужываць спіртныя напіткі ў месцах, якія для гэтага не прызначаны.
Нельга праносіць з сабой:
- спартыўны інвентар;
- дарожныя сумкі;
- дзіцячыя каляскі;
- маскі, якія хаваюць твар;
- дамашніх жывёл (за выключэннем сабак‑павадыроў у намордніках і на павадках);
- сцягі і банеры памерам больш за 2x1,5 м;
- прадметы, памеры якіх перасягаюць параметры 40x40x45 см;
- цыгарэты, запалкі, запальніцы, піратэхніку;
- зброю і яе муляжы;
- беспілотныя лятальныя апараты;
- непразрыстую тару для вады: тэрмасы, пляшкі, тамблеры;
- сегвеі, скейты, самакаты;
- сэлфі‑палкі;
- лазерныя ўстройствы, фарбавальныя рэчывы.
Крыніца: Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў, ГУУС Мінгарвыканкама.