У Беларусі з 1 лютага вырасце памер некаторых дзіцячых дапамог і іншых сацыяльных выплат. Аднаразовая дапамога пры нараджэнні:
- першага дзіцяці - Br4969,6;
- другога і наступных дзяцей - Br6957,44.
Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, - Br496,96.
Дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў (штомесячная)*:
- на першае дзіця - Br1000,86;
- на другое і наступных дзяцей - Br1143,84;
- на дзіця-інваліда - Br1286,82.
Штомесячная дапамога сем'ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў - Br248,48.
* Пераглядаецца двойчы ў год: з 1 лютага і з 1 жніўня.
Крыніцы: Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
