Сцяг Аўторак, 24 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
07 верасня 2020, 13:19

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 верасня 2020 года знізіліся на $1 399,6 млн (15,8%)* да $7 457,8 млн (у эквіваленце)**.

Асноўны фактар зніжэння ўзроўню ЗВР у жніўні:

- продаж Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа".

Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у жніўні садзейнічала:

- паступленне сродкаў ад продажу аблігацый Міністэрства фінансаў, намініраваных у замежнай валюце, а таксама паступленне замежнай валюты ў бюджэт.

У жніўні ўрадам і Нацыянальным банкам выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на агульную суму $351,7 млн.

ЗВР Беларусі ў 2020 годзе:

1 студзеня - $9 393,5 млн,

1 лютага - $9 243,1 млн,

1 сакавіка - $8 804,9 млн,

1 красавіка - $7 786,5 млн,

1 мая - $7 882,9 млн,

1 чэрвеня - $7 879,3 млн,

1 ліпеня - $8 795,7 млн,

1 жніўня - $8 857,5 млн,

1 верасня - $7 457,8 млн.

У адпаведнасці з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2020 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2021 года з улікам пагашэння ўрадам і Нацбанкам Беларусі ўнутраных і знешніх абавязацельстваў у замежнай валюце павінен скласці не менш як $7,3 млрд.

* У адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду.

** Папярэднія даныя.

Крыніца: Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі