Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
24 лютага 2025, 15:34

Масленіца. Традыцыі і звычаі

Масленіца. Традыцыі і звычаі Масленіца - старажытнае славянскае свята праводзін зімы і сустрэчы вясны, з якім звязаны звычай пячы бліны.

У 2025 годзе Масленічны тыдзень пачынаецца 24 лютага і завяршаецца 2 сакавіка. Святкаванне праходзіць роўна за восем тыдняў да Вялікадня.

У славянскай традыцыі святочны тыдзень падзяляецца на дзве часткі*: Вузкую Масленіцу - з панядзелка па сераду, і Шырокую - з чацвярга па нядзелю.

Кожнаму з сямі дзён адпавядае сваё абрадавае значэнне.
Панядзелак - "Сустрэча".
Адкрываюцца кірмашы, рыхтуюцца месцы гулянняў, робіцца лялька Масленіцы.

Аўторак - "Зайгрыш".
З гэтага дня пачынаюць хадзіць адзін да аднаго ў госці і катаюцца з горак. Незамужнія дзяўчаты варожаць.

Серада - "Ласуха".
Зяці ідуць да цешчы на бліны.

Чацвер - "Шырокі чацвер".
Пачынаецца Шырокая Масленіца: пякуць і ядуць шмат бліноў, танцуюць, весяляцца, удзельнічаюць у кулачных бойках.

Пятніца - "Цешчыны вечары".
Маладыя запрашаюць бацькоў нявесты. Зяць абавязаны асабіста паклікаць цешчу.

Субота - "Залоўкіны вячоркі".
Маладыя нявесткі запрашаюць да сябе родных мужа і адорваюць іх падарункамі.

Нядзеля - "Праводзіны".
Пудзіла Масленіцы водзяць па вёсцы і з захадам сонца спальваюць на вялікім вогнішчы. У гэты дзень прынята прасіць прабачэння адзін у аднаго.

Рэцэпт бліноў на Масленіцу:

Вазьміце 2 яйкі, драбок солі і добра перамяшайце.
Усыпце палову шклянкі мукі, дадайце алею і размяшайце.
Потым развядзіце цеста малаком да кансістэнцыі вадкай смятаны.
На патэльню з алеем выліце цеста. Калі ў бліна пачнуць запякацца беражкі, падчапіце яго лапаткай і перавярніце.
Кожны гатовы блін можна змазваць сметанковым маслам.

Нашы продкі верылі, што чым больш бліноў будзе з'едзена, тым хутчэй прыйдзе вясна і лепшым будзе ўраджай.

*Першыя тры дні займаліся хатнімі справамі і рыхтаваліся да гулянняў. Выпяканне бліноў было важнай часткай гэтай падрыхтоўкі. З чацвярга варта было пакінуць усе клопаты і святкаваць. Да самай нядзелі людзі гулялі, наведвалі родных, весяліліся.

Крыніцы: адкрытыя крыніцы.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі