Маладзёжная сталіца - галоўная пляцоўка рэалізацыі маладзёжных ініцыятыў, інавацыйных праектаў і мерапрыемстваў.Праект "Маладзёжная сталіца" рэалізуецца ў Беларусі з 2016 года.
Статус маладзёжнай сталіцы прысуджаецца гораду па выніках конкурсу тэрмінам на адзін год.
На працягу года праводзяцца адукацыйныя і спартыўныя форумы, розныя фестывалі, акцыі і сацыяльныя ініцыятывы, накіраваныя на развіццё маладзёжнага асяроддзя, сустрэчы з удзелам моладзі.
Маладзёжныя сталіцы ў розныя гады
2016 - Баранавічы - першая маладзёжная сталіца,
2017 - Полацк,
2018 - Магілёў,
2019 - Орша,
2020 - Пінск,
2021 - Гродна,
2022 - Віцебск,
2023 - Наваполацк,
2024 - Брэст.
Гомель - маладзёжная сталіца Беларусі 2025 года.
Гомель сёння - другі па велічыні і эканамічным патэнцыяле горад Беларусі, мае развітую інфраструктуру, прамысловасць, значны навуковы патэнцыял і багатую культурную спадчыну.
Насельніцтва - 501,1 тыс. чалавек (на 1 студзеня 2024 года).
Плошча - 145 кв.км.
Крыніцы: Гомельскі гарвыканкам, Мінадукацыі, адкрытыя крыніцы.
