XXVII Дзень беларускага пісьменства* пройдзе 5-6 верасня ў Бялынічах.
У розныя гады ўрачыстасці праходзілі ў гістарычных і культурных цэнтрах краіны - Полацку, Тураве, Навагрудку, Нясвіжы, Оршы, Пінску, Заслаўі, Мсціславе, Міры, Камянцы, Паставах, Шклове, Барысаве, Смаргоні, Хойніках, Ганцавічах, Глыбокім, Быхаве, Шчучыне.
На свяце будзе ўручана Нацыянальная літаратурная прэмія. Цырымонія ўшаноўвання лаўрэатаў адбудзецца на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы горада.
У праграме свята таксама:
фестываль кнігі і прэсы;
міжнародны круглы стол беларускіх і замежных літаратараў;
духоўна-асветны праект "Дакрануцца да духоўнасці";
прэзентацыя міжнароднага фестывалю "Магутны Божа";
урачыстае адкрыццё скульптурнай кампазіцыі "З'яўленне абраза";
закладка алеі гарадоў-сталіц Дня пісьменства;
* Дзень беларускага пісьменства - нацыянальнае свята, якое адзначаецца з 1994 года і праводзіцца з мэтай прапаганды лепшых традыцый нацыянальнай культуры, друкаванага слова, духоўнасці беларускага народа.
Крыніца: Міністэрства інфармацыі Беларусі.
