Міжнародны дзень абароны дзяцей адзначаецца 1 чэрвеня.
У Беларусі 1 847 711 дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, што складае 20% ад усяго насельніцтва рэспублікі*.
80,4% дзяцей у гарадской мясцовасці,
19,6% дзяцей у сельскай мясцовасці.
У Беларусі амаль 119 тыс. шматдзетных сем'яў.
Нацыянальным заканадаўствам прадугледжана разгалінаваная сістэма дапамог сем'ям у сувязі з нараджэннем і выхаваннем дзяцей: усяго назначаецца 11 відаў дапамог.
На выплату дапамог на дзяцей у 2022 годзе прадугледжана Br2,7 млрд.
Аднаразовая дапамога пры нараджэнні**: першага дзіцяці - Br3111,50, другога і наступнага - Br4356,10.
Дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў (штомесячная): на першае дзіця - Br539,56; на другое і наступных дзяцей - Br616,64; на дзіця-інваліда - Br693,72.
Самыя папулярныя дзіцячыя імёны: Максім, Марк, Міхаіл, Аліса, Ганна, Марыя, Сафія.
* на 01.01.2022.
** на 01.06.2022.
Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.