
У снежні 2018 года было праведзена сацыялагічнае апытанне дарослага насельніцтва Беларусі (18 гадоў і старэйшага) аб чаканнях ад 2019 года.
Якім будзе 2019 год для Беларусі?
удачным - 73*;
няўдачным (цяжкім) - 13;
цяжка адказаць - 14.
Якім будзе надыходзячы год для вас асабіста?
удачным - 78;
няўдачным (цяжкім) - 7;
цяжка адказаць - 15.
Здзяйснення якіх навагодніх жаданняў вы чакаеце ад 2019 года?**
паправіць здароўе - 42;
палепшыць матэрыяльнае становішча - 39;
зрабіць рамонт - 23;
з'ездзіць за мяжу - 19;
купіць, памяняць аўтамабіль - 17;
пачаць весці актыўны спосаб жыцця, заняцца спортам - 16,5;
адмовіцца ад некаторых звычак (курэнне, няправільнае харчаванне) - 16;
знайсці або памяняць работу - 14,5;
абзавесціся жыллём - 14;
атрымаць адукацыю, павысіць кваліфікацыю - 13;
павялічыць сям'ю (нарадзіць дзіця) - 10,5;
стварыць сям'ю - 7.
Аб'ём выбаркі складае 1 тыс. рэспандэнтаў. Статыстычная хібнасць не перасягае 3,1%.
* Тут і далей у % ад колькасці апытаных.
** Сума адказаў складае больш за 100%, паколькі можна было выбраць некалькі варыянтаў.
Крыніца: Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.